Пачобута вызвалілі ад пакарання

2013 2013-09-23T16:51:28+0300 2013-09-23T16:51:28+0300 be

У судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разгляд справы журналіста Андрэя Пачобута, які ў ліпені 2011 года быў асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Было прынята рашэньне вызваліць журналіста ад пакараньня.

20 верасьня скончыўся пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня Пачобута. У ліпені 2011-га яго асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта».

У 2011-м Ленінскі суд Горадні прызнаў Пачобута вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Ад 6 красавіка 2011 года ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе.

Яшчэ адну крымінальную справу аб паўторным паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку 2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international