Магілёўскі абласны суд пакінуў бяз зьменаў касацыйную скаргу на адміністратыўны арышт Антона Усьцімчука

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, 19 красавіка судзьдзя Магілёўскага абласнога суду Гурыновіч на працягу 15 хвілінаў разгледзела касацыйную скаргу моладзевага актывіста Антона Усьцімчука і пакінула рашэньне Ленінскага райсуду Магілёву бяз зьменаў.

Па словах маці Антона, касацыйную скаргу судзьдзя Гурыновіч разглядала ў кабінеце адна пры адсутнасьці сакратара і кампутара, а пастанова судовага рашэньня была надрукаваная загадзя, што яшчэ раз сьведчыць аб залежнасьці судовай сістэмы  ў нашай краіне.

Нагадаем, што Антон Усьцімчук быў прэвентыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі напярэдадні Дня Волі і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Першапачаткова суд быў прызначаны на 26 сакавіка, і двое сутак да разгляду справы актывіст правёў у ІЧУ. Судовае паседжаньне ў прызначаны тэрмін не адбылося па прычыне адсутнасьці сьведкаў. 2 красавіка судзьдзя Ленінскага райсуду Бурака Сьвятлана Віктараўна прызнала Антона Усьцімчука віноўным у зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП і пакарала моладзевага актывіста 7 суткамі арышту. Тым ня менш, упершыню з увядзеньнем новага адміністратыўнага кодэксу выкананьне прысуду ў выглядзе адміністратыўнага арышту было адкладзенае да разгляду касацыйнай скаргі, хаця згодна з кодэксам пастанова аб пакараньні арыштам адразу ўступае ў законную сілу, што аднак супярэчыць Канстытуцыі РБ. Як "Вясна" паведамляла раней, менавіта гэтая акалічнасьць паслужыла нагодай да звароту праваабаронцаў у Канстытуцыйны суд краіны з прозьбай прывесьці дадзеную норму новага КаАП у адпаведнасьць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.  

У сувязі з адмовай у касацыі Антону Усьцімчуку засталося 5 сутак арышту, але з суду ён паехаў дахаты. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international