Дырэкцыя рэчыцкага паліграфічнага прадпрыемства адмовілася друкаваць незалежную сьветлагорскую газету “Регион-вести”.

2003 2003-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэкцыя рэчыцкага паліграфічнага прадпрыемства “Тытул” пісьмова папярэдзіла рэдакцыю незалежнай сьветлагорскай газэты “Регион-вести”, што з 14 верасьня спыняе друкаваць гэтае выданьне.

Дырэктарка паліграфічнага прадпрыемства “Тытул” Сьвятлана Драгун адмову друкаваць незалежную газэту тлумачыць надыходам сэзону выпуску календароў. Маўляў, адна сталічная фірма замовіла на новы год шмат перакідных настольных календароў. Замова выгадная, і паліграфічныя машыны будуць заняты менавіта выпускам календароў.

Пры гэтым “Тытул” працягвае друкаваць шэсьць раённых дзяржаўных газэтаў, у тым ліку і афіцыйную райвыканкамаўскую газэту “Сьветлагорскія навіны”.

Карэспандэнт Радыё Свабода спытаўся ў дырэктаркі, ці магла бы яна адмовіць друкаваць хаця б адну з шасьці афіцыйных “раёнак”, скажам, з Лоеву альбо далёкага ад Рэчыцы райцэнтра Акцябрскі?

(Драгун: ) “Канечне, дзяржаўнай газэце, мы, напэўна, не адважыліся бы адмовіць. Мы тут выбіралі ўсе плюсы і мінусы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international