Клецкага апазіцыянера не пусьцілі на адкрыты судовы працэс, затрымалі і без усялякага абвінавачаньня пратрымалі 7 гадзінаў.

2002 2002-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 верасьня ў Клецкім раённым судзе разглядалася гучная крымінальная справа аб забойстве. Судовы разгляд быў адкрытым, і дзеля таго, каб падрыхтаваць матэрыял пра гэтую справу для газеты, у суд накіраваўся Алег Нікулін. Паколькі А.Нікулін зьяўляецца сябрам БНФ і таму вядомы як апазіцыянер, супрацоўнікі міліцыі, што несьлі службу па ахове суда, не пусьцілі журналіста на судовае паседжаньне, а затрымалі і даставілі аддзяленьне міліцыі. Там сп. Нікуліна імкнуліся абвінаваціць у зьяўленьні ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане. Затрыманы запатрабаваў асьведчыць яго на наяўнасьць алкаголю, дзеля чаго яго даставілі ў мясцовы наркалагічны кабінет. Праведеная абсьледваньне паказала, што А.Нікулін абсалютна цьвярозы. Супрацоўнікі міліцыі больш ніякіх абвінавачаньняў не змаглі прад’явіць затрыманаму, але пратрымалі яго ў пастарунку 7 гадзінаў і адпусьцілі без складаньня пратаколу адміністратыўнага правапарушэньня і затрыманьня. Пры правядзеньні агляду ў торбе А.Нікуліна знайшлі некалькі асобнікаў друкаванай прадукцыі Маладога Фронту, якія былі сканфіскаваныя таксама без складаньня адпаведных дакументаў.

А.Нікулін лічыць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і парушаючымі ягоныя правы і зьбіраецца іх абскардзіць у раённай пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international