Гомельскія дэмакраты патрабуюць узбудзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманне

2013 2013-09-23T14:59:06+0300 2013-09-23T14:59:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ul_kacora.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кацора

Уладзімір Кацора

Гомельскі грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора 23 верасня даслаў заяву пракурору Гомельскай вобласці і начальніку УУС Гомельскага аблвыканкама аб здзяйсненні супрацоўнікамі міліцыі крымінальнага злачынства. У сваёй заяве палітык тлумачыць, што 22 верасня па дарозе Гомель - Мінск супрацоўнікі ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама дагналі на службовым аўтамабілі прыватны мікрааўтобус, у якім знаходзіліся дэлегаты рэспубліканскай Канферэнцыі па стварэнні кааліцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця".

Маёр Ігар Лапацін і капітан Сяргей Васільчук першапачаткова прычыну пераследу і спынення мікрааўтобуса з дэлегатамі рэспубліканскай Канферэнцыі патлумачылі тым, што мікрааўтобус «падобны» на той, які з'яўляўся ўдзельнікам ДТЗ. Пасля прымусовай дастаўкі транспартнага сродку разам з дэлегатамі ў аддзяленне міліцыі Рэчыцы «версія» супрацоўнікаў міліцыі памянялася, цяпер ім «спатрэбілася» зняць адбіткі пальцаў у кіроўцы мікрааўтобуса.

Пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі пераканаліся ў тым, што кіроўца раней праходзіў дактыласкапію, яны запатрабавалі ад яго прайсці запіс на відэакамеру. У рэшце рэшт, супрацоўнікі міліцыі пачалі вылучаць неабгрунтаваныя прэтэнзіі да нумара кузава транспартнага сродку, пасля чаго, прыкладна праз тры гадзіны пасля прымусовага затрымання, адпусцілі вадзіцеля без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій і без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў.

«У выніку неабгрунтаванай перашкоды з боку супрацоўнікаў міліцыі дэлегаты не змаглі прыняць удзел у працы рэспубліканскай Канферэнцыі ў Мінску, тым самым у іх дзеяннях ўгледжваецца склад крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 194 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта перашкода законнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў альбо ўмяшальніцтва ў іх законную дзейнасць, якія пацягнулі істотнае парушэнне іх правоў і законных інтарэсаў, - піша ў заяве палітык. - Ад імя дэлегатаў рэспубліканскай Канферэнцыі па стварэнні кааліцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця" заяўляю, што ў дадзеным канкрэтным выпадку мела месца выкарыстання падначаленых Вам па службе супрацоўнікаў міліцыі ў палітычным «вышуку». Дэлегаты рэспубліканскай Канферэнцыі па стварэнні кааліцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця" патрабуюць па выкладзеных фактах правесці службовую праверку, па выніках якой ўстанавіць службовую асобу, якая аддае загад на пераслед і неабгрунтаванае затрыманне дэлегатаў. А таксама ўзбудзіць у дачыненні да гэтай службовай асобы і пералічаных супрацоўнікаў міліцыі крымінальную справу па прыкметах крымінальнага злачынства».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international