У Гомелі працягваецца канфлікт вакол Прудкоўскага рынку

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя патрабуе вызваліць каля траціны гандлёвых месцаў да 20 красавіка, бо прадпрымальнікі адмовіліся падпісаць дадатковыя пагадненьні з нагоды падвышэньня арэнднай платы.

Канфлікт пачаўся першага красавіка, і ў гэты дзень гандлярам на Прудкоўскім рынку было не да жартаў, бо кіраўніцтва рынку паведаміла пра падвышэньне арэнднай платы за гандлёвыя месцы на 30%. Апроч таго, гандлярам прапанавалі даплаціць па новай стаўцы яшчэ і за папярэдні месяц.

Арандатарам зямлі выступае замежнае прадпрыемства "Сабіна", у якога індывідуальныя прадпрымальнікі свае месцы бяруць ў субарэнду.

Мясцовыя ўлады пакуль захоўваюць маўчаньне. Між тым, ахова навесіла свае замкі на ралеты тых гандляроў, якія адмовіліся падпісаць дадатковыя пагадненьні.

Пад ціскам большасьць субарэндатараў пачала плаціць па новых стаўках. Але частка прадпрымальнікаў лічыць дзеяньні адміністрацыі беспадстаўнымі. Яны нанялі юрыста і рыхтуюцца да судовага разьбіральніцтва, бо з 20 красавіка пазбыцца працы могуць ад 100 да 150 чалавек, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international