Амбасадар Вальфрам Маас: Падыход Нямеччыны да Беларусі не зьменіцца

2013 2013-09-23T12:54:48+0300 2013-09-23T12:54:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hermanija.jpg

Якім бы не быў новы ўрад ФРГ, падыход да Беларусі не зьменіцца, заявіў журналістам амбасадар ФРГ Вальфрам Маас.

Ён адзначыў, што ў нямецкіх палітычных партый няма нейкіх асаблівых адрозьненьняў у падыходзе да Беларусі.

Камэнтуючы сытуацыю ў палітычных дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, амбасадар заявіў: пытаньні аб праблемах у галіне правоў чалавека — «гэта ня тыя пытаньні, па якіх можна весьці гандаль».

Маас таксама адзначыў, што прыпыненьне санкцый да міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея было знакам таго, што ЭЗ хоча весьці дыялёг зь Беларусьсю, але ў адказ чакае ад Менска пэўных крокаў. «Вызваленьне палітычных зьняволеных ці ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне былі б, несумненна, бачнымі крокамі беларускага боку да зьменаў», — адзначае нямеці дыплямат.

Ён нагадаў, што кожны год у кастрычніку Рада ЭЗ пераглядае санкцыі, уведзеныя адносна беларускіх чыноўнікаў і некаторых прадпрыемстваў. Калі абставіны, якія прывялі да гэтых санкцый, зьменяцца, яны могуць быць перагледжаны, дадаў Вальфрам Маас.

Ён таксама паведаміў, што ЭЗ пакуль не накіроўваў Беларусі запрашэньня ўдзельнічаць у саміце Усходняга партнэрства, які пройдзе ў Вільні ў канцы лістапада.

Гаворачы аб эканамічных адносінах Беларусі і Нямеччыны, Маас адзначыў, што аб’ём таваразвароту ў 2013 годзе «некалькі скараціўся».

Паводле дыплямата, бізнэсмэны ў пошуках партнэраў для супрацоўніцтва аналізуюць ўмовы працы па ўсім сьвеце.

«Стабільнасьць, вяршэнства закона, прадказальнасьць, надзейная прававая сыстэма маюць істотную ролю. Ад гэтага залежыць, які вобраз дадзеная краіна мае ў вачах партнэра», — адзначыў Вальфрам Маас.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international