У магілёўскай пракуратуры дапытаныя моладзевыя актывісты Тацяна Буланава, Максім Азараў і Расьціслаў Панкратаў

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 красавіка ў пракуратуры Кастрычніцкага раёну Магілёву дапытвалі моладзевых актывістаў Тацяну Буланаву, Максіма Азарава і Расьціслава Панкратава. Паводле пратаколу, яны зьяўляюцца сьведкамі ў справе “Маладога Фронту”.

Вось што паведаміў Радыё Свабодзе пра допыт Максім Азараў: "Дапытваў старшы сьледчы пракуратуры Карпікаў. Мы заявілі: “Да таго, што пісалі ў КДБ, новага нічога больш ня можам патлумачыць”. Ён гэта напісаў, мы падпісалі”.

Допыту ў пракуратуры папярэднічалі затрыманьні моладзевых актывістаў у ноч з 16 на 17 сакавіка. У асабістых рэчах Тацяны Буланавай, Расьціслава Панкратава і Максіма Азарава міліцыянты знайшлі ўлёткі “Свабоду Дашкевічу!”. Крыху раней усіх траіх выклікалі на допыт у КДБ па Магілёўскай вобласьці. Максім Азараў — вучань выпускной клясы 34-й сярэдняй школы ў Магілёве. Расьціслаў Панкратаў таксама сёлета заканчвае Магілёўскі дзяржаўны ліцэй №1. Хлопцу няма яшчэ шаснаццаці гадоў, але допыт праходзіў без бацькоў.

Моладзевая актывістка Тацяна Буланава - студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту. Яна адмовілася падпісваць пратакол допыту: “Чаму я мушу падпісваць тое, чаго не разумею? Запытваю ў яго: “Хіба я такое гаварыла?” — “Не”, — адказвае. Ён напісаў менавіта тое, за што можна зачапіцца. Таму я і заявіла, што ня буду падпісваць гэтага пратаколу”.

Праваабаронца Алег Гулак тлумачыць, што калі справа заведзеная, то бюракратычная машына закруцілася: "У дадзеным выпадку праваахоўныя органы абавязаныя праводзіць нейкія мерапрыемствы. Гэтым тлумачыцца допыты і ў дадзеным выпадку. Але ж усё гэта разам — частка кампаніі запалохваньня моладзі. Гэта выклікана актыўнасьцю маладых актывістаў 25 сакавіка й цяпер, напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international