Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца на абсьледаваньні ў Рэспубліканскай турэмнай больніцы

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзьняволены лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч з-за праблем з пазваночнікам накіраваны ў рэспублiканскую турэмную бальнiцу ў Мiнску, што на вул. Кальварыйскай. Яшчэ да арышту ўрачы забаранiлi моладзеваму актывісту цяжкую фiзiчную працу, нягледзячы на гэта месяц таму яго перавялi працаваць на лесапiльны ўчастак.

18 красавіка са сваякамі Зьмітра, сябрамі і журналістамі сустрэўся галоўны ўрач больніцы Аляксей Паўлічэнка. На мінулым тыдні ён абяцаў распавесьці ўсім цікаўным пра стан здароўя Дашкевіча, аднак, як высьветлілася, інфармацыя будзе прадстаўленая пасьля завяршэньня абсьледаваньня.

У гэты дзень Змітра Дашкевіча наведаў ягоны адвакат Аляксандар Галіеў. Яны абмеркавалі пытаньне далейшага абскарджваньня прысуду і падачу надзорнай скаргі.

Моладзевая актывістка Наста Палажанка, якой прад'яўленае абвінавачаньне па тым жа палітычным артыкуле 193-1 КК РБ распавяла карэспандэнту "Нашай Нівы", што паплечнікі лідэра МФ пасьпелі сабраць яму перадачу, але Зьміцер адмовіўся: «Кажа, што не рызыкуе выкарыстоўваць гэтую магчымасьць тут, бо ня ўпэўнены, ці надоўга тут затрымаецца».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international