Нечаканасць: «Arche» уключылі ў падпісны каталог пошты

2013 2013-09-20T10:48:16+0300 2013-09-20T10:48:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arhehelp.jpg

Першая пасля гадавога перапынку прэзентацыя часопісу прайшла ў межах гістарычнай серады ў “У нескладовым”.

Рэдактары “Arche” Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў прэзентавалі ажно тры апошнія выданні. Праз арышт рахунку “Архэ” ўсе гэтыя нумары – дарэчы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, – былі выдадзеныя ў расейскім Смаленску.

“Мы вядзем курс на аднаўленне актыўнасці ў такім маштабе, які быў раней. А раней, нагадаю, “Arche” быў адзіным у Беларусі штомесячным, незалежным, тоўстым часопісам, які асвятляў гуманітарную праблематыку”, - сказаў Валер Булгакаў.

Аднавіць штомесячнае выданне нумароў плануецца налета. У 14-ым годзе чытачоў “Архэ” чакае яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – “Белпошта” ўключыла часопіс у падпісны каталог на наступны год.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international