25 тысяч подпісаў за 10 дзён - супраць выязнога мыта

2013 2013-09-20T10:44:44+0300 2013-09-20T10:44:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/100-kupiury.jpg

У інтэрнэце завяршаецца збор подпісаў пад петыцыяй да кіраўніцтва Беларусі аб адмове ад увядзення мыта на выезд з Беларусі. За 10 дзён сабралі амаль 25 тысяч подпісаў. Падпісанты просяць Лукашэнку не ўводзіць мыта памерам $ 100 за выезд за мяжу.

Ініцыятарам петыцыі выступіў сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі БХД Аляксей Шэін. У петыцыі паведамляецца, што ўвядзенне мыта парушае права беларусаў на свабоду перасоўвання, замацаванае Усеагульнаю дэкларацыяй правоў чалавека і іншымі міжнароднымі дакументамі, прынятымі Беларуссю.

Падпісанты петыцыі лічаць увядзенне мыта на мінанне мяжы незаконным, бо такія захады супярэчаць Канстытуцыі. «Згодна з артыкулам 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне маюць права вольна перасоўвацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Беларусі, пакідаць яе без перашкодаў і без перашкодаў вяртацца назад», – паведамляецца ў петыцыі.

У часе падпісання онлайн-петыцыі кожны ахвотны можа назваць прычыну, з якой ён падпісаўся: «Калі ў нас цэны вышэйшыя, чым у суседзяў, то гэта прычына задумацца, як іх панізіць, а не як зрабіць так, каб людзі не ездзілі за мяжу за больш таннымі таварамі. Змагацца трэба з прычынай, а не з наступствам», – піша Пётр Рашкоўскі.

Некаторыя кажуць, што ўвядзенне мыта змушае задумацца і пра тое, каб з’ехаць з Беларусі: «Я думаю, калі ўвядуць такое мыта, то я яго заплачу толькі адзін раз (і не толькі я). Каб выехаць і ніколі больш не ўязджаць сюды», – паведамляе Khasin Genadz з Менску.

Пасля таго, як збяруць 25 тысяч подпісаў, петыцыю накіруюць Аляксандру Лукашэнку, у абедзве палаты парламенту, а таксама прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу.

Прапанову ўвесці мыта Аляксандр Лукашэнка агучыў на мінулым тыдні, праз колькі дзён ідэю падхапіў Пётр Пракаповіч, які паведаміў, што ўвядзенне мыта ўжо прапрацоўваецца. Лукашэнка матываваў неабходнасць спаганяць грошы тым, што грамадзяне, якія выязджаюць «на закупы» ў Еўразвяз, вывозяць з Беларусі $ 3 млрд за год.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international