Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таварыства беларускай школы, згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, і іншыя беларускія грамадскія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсць “пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымулявання выкладання па-беларуску”. Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў дысцыплінаў, якія рэдка ва ўніверсітэтах чытаюцца па-беларуску.

У склад арганізацыйна-прэміяльнай рады ўвайшлі старшыня ТБШ Алесь Лозка, старшыня ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, старшыня ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” Сяргей Запрудскі, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі, юрыст Яраслаў Крывой, філолаг Віталь Алісёнак, паведаміла “Наша ніва”.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна да 15 траўня падаць заяўку на e-mail: lastouski@gmail.com, ці на паштовую скрынку: 220029 Мінск, а/с № 64. Форму для падачы заяўкі і дадатковую інфармацыю можна знайсці па наступным адрасе: nastaunik.info/lastouski . Таксама дзеля інфармацыі можна тэлефанаваць +375 29 7520821 .

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць ганаровыя шыльды і дыпломы падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па курсе, які выкладаюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international