“Малады Фронт” шукае юрыдычны адрас

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт па стварэнні “Маладога Фронта” гатовы працаваць у рамках закона. Апошняй перашкоджай да “ўзаконьвання” арганізацыі з’яўляецца адсутнасць юрыдычнага адрасу. Толькі за гарантыйны ліст на юрыдычны адрас Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне кіраўніцтва справамі прэзідэнта патрабуе 2250 еўра; разам з арэнднай платай – гэта непад’ёмная для структуры сума, паведаміла pahonia.promedia.by.

18 красавіка “Малады Фронт” яшчэ раз звярнуўся за дапамогай да ўсіх, хто мае такую магчымасць, дапамагчы з юрыдычным адрасам. Адзін з лідэраў МФ Дзмітрый Федарук кажа, што пардстаўнікі аргкамітэта “ўжо абышлі тры-чатыры структуры, аднак пакуль беспаспяхова”. “Аргкамітэт па рэгістарцыі “Маладога Фронта” займаўся пошукамі юрыдычнага адрасу цягам некалькіх месяцаў. Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне кіраўніцтва справамі - уласнік большасці адміністрацыйных памяшканняў у горадзе Мінску – патрабуе за дазвол (гарантыйны ліст) на арэнду памяшкання 2250 еўра, што цалкам не адпавядае фінансаваму становішчу маладзёжнага руху, які на працягу ўсяго часу працаваў на аснове валанцёрства і добраахвотнай працы.

Акрамя Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення кіраўніцтва справамі мы звярнуліся да ўсіх вядомых нам арганізацый, якія маюць уласнае памяшканне, але з-за шэрагу прычынаў (у асноўным з-за нешматлікасці такіх устаноў, на балансе якіх знаходзяцца лічаныя квадратныя метры плошчы) ніводнага падыходзячага варыянту намі не знойдзена”, - паведаміў аркамітэт.

Кіраўніцтва аргкамітэта мяркуе, што фармальная рэгістрацыя “Маладога Фронта” (гэта ўжо чацвёртая спроба прайсці рэгістрацыю ў Мінюсце) “можа вызваліць фігурантаў крымінальнай справы ад пакарання”. Як кажа Дз.Федарук, “суддзя Таманаў ужо амаль закончыў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, і хутка прызначыць дату судовага разгляду”. Дзмітрый Федарук прагназуе, што судовы працэс пачнецца ў канцы красавіка.

4 лютага КГБ па Мінску і Мінскай вобласці ўзбудзіў крымінальную справу па факту “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” супраць пяцярых актывістаў, якія праходзяць па справе абвінавачваемымі: Дзмітрыя Федарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага, 16-гадовай школьніцы Насці Палажанкі. 4 красавіка справа перададзеная ў суд Савецкага раёна Мінска.

Рэгістрацыя – гэта спроба паказаць уладзе, што “актывісты руху дзейнічаюць згодна з Канстытуцыяй і імкнуцца выканаць усе патрабаванні закона”. Перашкодай на гэтым шляху з’яўляецца толькі адсутнасць юрыдычнага адрасу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international