Міжнародны савет па псіхічнаму здароўю выказвае занепакоенасьць фактам прымусовай шпіталізацыі Крысьціны Шацікавай

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны Савет па псіхічнаму здароўю аператыўна адрэагаваў на факт прымусовай шпіталізацыі магілёўскай актывісткі Крысьціны Шацікавай.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, гэтая інфармацыя трапіла ў паштовую рассылку Дома правоў чалавека (міжнародная сетка дамоў правоў чалавека, да якой далучыліся 8 краін і яшчэ 4 рыхтуюць свае праекты. З поўным тэкстам інфармацыі можна азнаёміцца на сайце Дома: www.humanrightshouse.org).

У сувязі з гэтым Міжнародны савет зьвярнуўся да Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі і непасрэдна да яе прэзідэнта прафесара Джоана Меццыга. У звароце, які падпісалі аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне псіхіятрыі, кіраўнікі акадэмій і каледжаў псіхіятрыі са Злучаных Штатаў, Аўстраліі і Новай Зеландыі, а таксама іншых краінаў, у прыватнасьці выказваецца занепакоенасьць тым здарэньнем, якое мела месца ў Беларусі, калі супраць уласнай волі і пад прымусам Крысьціна Шацікава была шпіталізавана ў псіхіятрычную лякарню і цягам трох дзён ёй аказвалася прымусовае лячэньне. Міжнародны Савет непакоіцца тым, што без умяшальніцтва Сусветнай асацыяцыі псіхіятрыі існуе рэальная небяспека перайманьня ў Рэспубліцы Беларусь тактыкі былога Савецкага Саюзу, калі псіхічна здаровыя палітычныя дысідэнты і іншыя грамадзяне падлягалі прымусовай шпіталізацыі і змяшчаліся ў закрытыя і надзейна ахоўваемыя ўстановы.

Міжнародныя псіхіятры спадзяюцца, што Сусветная асацыяцыя тэрмінова адрэагуе на незвычайнае здарэньне ў Беларусі належным чынам.

Нагадаем, што грамадскую актывістку Крысьціну Шацікаву затрымалі 22 сакавіка ў Менску і адвезьлі ў Магілёў, дзе адбыўся допыт у КДБ. Практычна адразу па выхадзе з будынку да Шацікавай пад’ехала машына і людзі ў цывільным гвалтоўна ўцягнулі яе туды.

Пазьней, як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску Крысьціна Шацікава журналістам, яе адвезьлі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе прывязалі да ложку і калолі псыхатропнымі прэпаратамі, сярод якіх быў сібазон. Пазьней актывістка падала ў Магілёўскую пракуратуру скаргу на гвалтоўнае зьмяшчэньне ў псыхіятрычны шпіталь, дзе яе утрымлівалі з 23 да26 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international