Бярозаўскі раён: санкцыя пракурора – толькі ў адносінах да самага актыўнага

2013 2013-09-18T20:23:10+0300 2013-09-18T20:24:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-svinni-ne-puskajuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 17 вёсак, дзе павінны былі вынішчыць свіней, толькі да аднаго нязгоднага Валерыя Білібухі прыйшлі ветэрынарныя работнікі сельгасупраўлення Ірына Сычык і Андрэй Якімчук з санкцыяй пракурора Данілы Дзярабіна шукаць свіней у хлявах з мэтай “знайсці ў хлявах сляды адміністрацыйнага правапарушэння”.

Валера Білібуха актыўна супраціўляецца незаконнаму вынішчэнню здаровых свіней на прыватных падворках. Па–першае, няма эпідэміі афрыканскай чумы ў Брэсцкай вобласці. Па-другое, Бярозаўскі раён не ўвайшоў у пералік раёнаў, дзе павінна быць абавязковае вынішчэнне свінога пагалоўя. Па-трэцяе, актывіст лічыць рашэнне Бярозаўскага райвыканкама і прадпісанне Бярозаўскай ветэрынарнай станцыі незаконнымі толькі ўжо таму, што  яны не былі апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі, з чым пагадзіўся і пракурор на сустрэчы з жыхарамі. Вось толькі на якой падставе ён даў санкцыю, так і не змог адказаць.

Яшчэ пракурор сказаў, што не ўсе пытанні ён можа вырашаць і кантраляваць. Напрыклад, па яго словах, рашэнні райвыканкама можа адмяніць толькі аблвыканкам і г.д. Скаргі людзей, у якіх людзі прасілі даць прававую ацэнку дзеянням улады, якая запатрабавала вынішчыць свіней за 10 дзён у жніўні, палохаючы вялікімі штрафамі і падпадзеннем пад  крымінальны артыкул. Гэтыя скаргі пракурор накіраваў выконваючаму абавязкі кіраўніка сельгасупраўлення ветэрынару Аляксею Жоўцікаву.

Як сказаў адзін з жыхароў раёну Анатоль Сахаруша, пракурор не хоча ўмешвацца ў тое, што нарабіла бярозаўская ўлада, бо залежны ад яе.

Валеры Білібуха будзе абскарджваць санкцыю пракурора Бярозаўскага раёна ў абласной пракуратуры.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international