viasna on patreon

Малады фронт выставіць 40 кандыдатаў на 40 акругаў у Салігорску

2013 2013-09-18T15:36:46+0300 2013-09-18T15:36:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan-1.jpg
Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Маладафронтаўцы абвясцілі пра ўдзел у палітычнай кампаніі 2014 года. На думку актывістаў, гэта шанец легальна збіраць подпісы і агітаваць людзей. 

Паколькі на ўсё краіну сілаў не дастаткова, актывісты вырашылі актывісты вырашылі правесці масіўную кампанію ў адным горадзе – Салігорску. Плануецца выставіць 40 кандыдатаў на ўсіх 40 акругах.

На сёння ўжо ёсць 26 кандыдатаў, астатніх мяркуюць знайсці за месяц.

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх ахвочых далучацца да кампаніі і нават гатовыя зрабіць салігорскую прапіску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства