Адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча звольнілі з працы

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра рашэньне аб звальненьні Ігар Рынкевіч даведаўся ўвечары 18 красавіка. У гэты дзень на тэрміновае паседжаньне калегіі адвакатаў сам ён ня быў запрошаны і знаходзіўся ў абласной калегіі, хаця магчымасьць паведаміць і запрасіць абаронцу Аляксандра Казуліна на паседжаньне, безумоўна, існавала. Да таго ж адвакат быў гатовы забраць сваю заяву аб звальненьні, пададзеную 5 дзён таму, бо падаў скаргу ў апеляцыйную камісію Рэспубліканскай калегіі адвакатаў на накладзенае на яго 15 красавіка дысцыплінарнае спагнаньне. “Задавальненьне гэтай скаргі дазволіла б пазьбегнуць абвінавачваньня ў “сістэмнасьці“ парушэньняў з майго боку”, - заявіў Ігар Рынкевіч. Калегія адвакатаў не магла ня ведаць пра гэта, тым ня менш, абаронца палітзьняволенага палітыка быў пастаўлены перед фактам звальненьня з адвакатуры па ўласным жаданьні.

Нагадаем, што сп. Рынкевіч падаў заяву аб звальненьні ў сувязі з ціскам на яго асабіста і на ягоных калегаў, якіх цяпер правярае Міністэрства юстыцыі і таксама рыхтуе спагнаньні.

Ігар Рынкевіч больш за год абараняў Аляксандра Казуліна. За гэты час яго спрабавалі прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці нібыта за парушэньне грамадзкага парадку падчас выбарчай кампаніі, але суд стаў на бок адваката. Таксама на яго наклалі два дысцыплінарныя спагнаньні. Зараз адвакацкія паслугі Аляксандру Казуліну згодны аказваць адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняў экс-кандыдата падчас суду ў ліпені 2006 году. Ігар Рынкевіч разьлічвае абараняць Аляксандра Казуліна як грамадзянін паводле даверанасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international