viasna on patreon

Родныя загінулых падчас трагедыі на Нямізе выступілі ў абарону “Прававой дапамогі насельніцтву”. З адпаведным лістом яны зьвярнуліся да міністра юстыцыі.

2003 2003-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Родныя загінулых падчас трагедыі на Нямізе зьвярнуліся да міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. Галаванава з лістом у абарону праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”, зыск аб ліквідацыі якой пачаў разглядацца ў Мінскім гарадзкім судзе 5 верасьня.

У лісьце, падпісаным старшынёй Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр сацыяльнай абароны “Няміга-99” Наталляй Навакоўскай, гаворыцца: “З прадстаўнікамі “Прававой дапамогі насельніцтву” сябры нашага аб’яднаньня пазнаёміліся пасьля трагедыі на Нямізе 30 траўня 1999 году, у выніку якой загінулі 53 чалавекі. Мы, родныя загінулых, былі забітыя горам. Як тады, так і зараз, нам неабходнае чалавечае разуменьне, сяброўская падтрымка і прававая дапамога... Супрацоўнікі “Прававой дапамогі насельніцтву” выслухалі нас, зразумелі наш цяжкі стан, пракансультавалі, дапамогалі вырашыць многія хвалюючыя нас пытаньні, проста дапамаглі і дапамагаюць нам жыць. Сваю дапамогу і веды яны прапанавалі нам выключна дабрачынна..., ні разу з нас не бралі плату, а сустракаліся з намі літаральна адразу па ўзьнікненьні праблемаў. Мы шчыра ўдзячныя такім цудоўным маладым людзям, якія аб’ядналіся разам і дапамагаюць людзям...”

Сябры “Цэнтру сацыяльнай абароны “Няміга-99” просяць міністра юстыцыі адазваць зыск аб ліквідацыі праваабарончай арганізацыі і дазволіць ім працягваць працаваць і аказваць так неабходную дапамогу грамадзянам.

Нагадаем, што “Прававая дапамога насельніцтву” аказвала і працягвае аказваць дапамогу родным загінулых на Нямізе, юрысты гэтай арганізацыі прадстаўлялі інтарэсы бацькоў у судах па справе аб гібелі дзяцей пад час трагедыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства