Суд перанёс перагляд справы Уладзіміра Лабковіча

2013 2013-09-18T16:12:00+0300 2013-09-18T15:58:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-labkovicz2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч

Праваабаронца абскарджвае штраф у 3 млн рублёў і абвінавачванне ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння. Разам з калегай Таццянай Рэвякай яго затрымалі, калі яны раздавалі мінакам паштоўкі з выявай зняволення Алеся Бяляцкага.

Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы касацыйную скаргу праваабаронцы, пастанавіў скасаваць рашэнне Савецкага райсуду і накіраваў справу на перагляд да новага суддзі.

Разгляд справы пачаўся сёння, 18 верасня, у 11.00. 

12.05 - у судзе абвешчаны перапынак да 14.00, паколькі на паседжанне не з'явіўся супрацоўнік міліцыі Смаляк, які ажыццяўляў затрыманне праваабароцаў.

14.00 - справу будзе разглядаць намеснік старшыні суда Савецкага раёну Якубоўскі Эдуард Эдуардавіч.

14.25 - разгляд справы перанесены на 30 верасня, 9.15 гадз. Прычына - сведка Смаляк так і не з'явіўся на судовае паседжанне. Па меркаванні праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, супрацоўніка міліцыі варта прыцягнуць да адказнасці за непавагу да суду.

 

Даведка

6 жніўня праваабаронцаў Лабковіча і Рэвяка прызналі вінаватымі паводле арт.23.34 КаАПП - парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Іх затрымалі 5 жніўня каля ЦУМу, дзе яны раздавалі паштоўкі з нагоды другой гадавіны арышту старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага. Касацыйную скаргу Таццяны Рэвякі  суд не задаволіў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international