Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць збяднення

2013 2013-09-17T12:07:15+0300 2013-09-17T12:07:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 16 верасня падаў у мясцовы гарвыканкам новую заява на правядзенне пікету. У заяве адзначаецца, што па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы ўжо некалькі гадоў запар у кастрычніку праводзіцца сусветны дзень за годную працу і адпаведны заробак.

 – Паколькі ў нашай дзяржаве цяпер пагаршаецца матэрыяльнае становішча працоўных і пенсіянераў, то гэтым пікетам хачу выказаць пратэст супраць росту цэнаў на тавары, шматлікія паслугі і збядненне людзей, – паведаміў Рыгор Грык.

Пікет, ў якім плануецца ўдзел каля 10 чалавек, заяўлены ў дазволеным месцы: стары парк культуры і адпачынку па вул.Камсамольская (пляцоўка з боку вул.Царука).

Дарэчы, усе папярэднія заявы грамадскіх актывістаў на пікеты ў 2012-2013 гг. Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international