У Бруселі прэзентуюць кандыдатаў на атрыманне прэміі імя Сахарава

2013 2013-09-17T10:42:02+0300 2013-09-17T10:42:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitvjazni-ofis-antyprapahandy.jpg

16 верасня ў Еўрапарламенце ў Брусэлі на паседжанні камісіі замежных справаў адбылася прэзентацыя кандыдатаў да сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава.

Як паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, ён падрыхтаваў мульты-медыйную прэзентацыю пра беларускіх палітвязняў, якія з'яўляюцца кандыдатамі на атрыманне прэміі, аднак з падкрэсленнем асобаў Алеся Бяляцкага,Міколы Статкевіча і Эдуарда Лобава.

Марэк Мігальскі:

- Узнагарода – для ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Але працэдура выглядае наступным чынам: трэба назваць кагосьці канкрэтнага, бо мы не маглі тут прадставіць усіх палітычных вязняў, і мы выбралі трох: аднаго найбольш вядомага, другога – які быў контр-кандыдатам Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, і трэцяга – які з’яўляецца дзеячам моладзевага руху.

У канцы верасня адбудзецца папярэдняе галасаванне над 7-ю кандыдатурамі, а ў кастрычніку ў час пленарнага паседжання над трыма кандыдатамі, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў.

Летась прэмію імя Сахарава атрымалі іранскія праваабаронцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international