Выканаўчым камітэтам прапанавалі зрабіць сайты па-беларуску

2013 2013-09-17T10:40:40+0300 2013-09-17T10:40:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak_ihar.jpg
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Сайты беларускіх дзяржаўных установаў павінны быць прынамсі двухмоўнымі – лічаць актывісты грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!”.

Каардынатар кампаніі Ігар Случак даслаў у выканкамы розных узроўняў лісты з прапановамі зрабіць беларускія версіі іх афіцыйных сайтаў:

- Даслаў у гарадскія, раённыя і абласныя выканаўчыя камітэты лісты з прапановай развіваць іх сайты ў кірунку, каб яны былі двух- ці нават трохмоўныя.

Усяго было даслана каля 140 лістоў у гарадскія, раённыя і абласныя выканаўчыя камітэты. Ігар Случак лічыць, што выкананне гэтай прапановы не вымагае нейкіх сур’ёзных рэсурсаў. Затое стане вялікім плюсам для прэстыжу Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства