Андрус Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў

2013 2013-09-17T10:38:36+0300 2013-09-17T10:38:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litva-sciah.jpg

Літва спадзяецца, што падчас яе старшынёўства ў радзе міністраў Эўразьвязу будзе дасягнуты якасна новы этап у дачыненьнях ЭЗ і Беларусі.

Пра гэта заявіў 16 верасьня віцэ-міністар замежных спраў Літвы Андрус Крывас пасьля штогадовага сэмінару, які арганізуе Паўночная рада і Балтыйская асамблея. Сэмінар прысьвечаны парлямэнцкаму дыялёгу паміж Беларусьсю, Паўночнай радай і Балтыйскай асамблеяй.

«Віцэ-міністар выказаў надзею на тое, што ў пэрыяд старшынёўства Літвы ў Радзе ЭЗ Беларусь скарыстаецца магчымасьцю ўдзелу ў ініцыятыве Ўсходняга партнэрства і вынікі віленскага саміту Ўсходняга партнэрства дазволяць казаць пра якасна новы этап адносін ЭЗ і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных.

Літва ў другой палове гэтага году старшынюе ў Радзе ЭЗ. У лістападзе ў Вільні адбудзецца саміт Усходняга партнэрства ЭЗ. У гэтай праграме, акрамя Беларусі, удзельнічаюць таксама Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Малдова і Украіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international