Бабруйск: 17 верасня суд працягне разглядаць пазоў СПБ

2013 2013-09-16T16:34:00+0300 2013-09-16T19:25:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkoumihail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Суд Бабруйскага раёна 17 верасня працягне разглядаць пазоў сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза беларускага (СПБ) на заводзе (Трактарных дэталяў і агрэгатаў  (ТДіА). Дзесяць працоўных дамагаюцца выплат прэмій па выніках квартала – за высокую культуру вытворчасці.

Грашовых бонусаў, сцвярджаюць пазоўнікі, іх пазбавілі за прыналежнасць да СПБ. Бо іх калегі па цэху, якія не з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюза, прэміі атрымалі. Нагадаем, пытанне нявыплат “свабоднікі” ўзнялі  яшчэ ў пачатку лета. 

На папярэднім судовым пасяджэнні, якое адбылося на мінулым тыдні, інтарэсы працоўных прадстаўляў Міхаіл Кавалькоў, лідэр прафсаюзнай пярвічкі. Бакі прадставілі суддзі Тамары Карпоўскай свае довады, пісьмовыя звароты, якія падаваліся ў адміністрацыю завода, у тым ліку на імя генеральнага дырэктара Аляксандра Аграновіча.

- Справа ў тым, што зарабіў на прэміі весь цэх, але менавіта сябры СПБ чамусьці іх не атрымалі. Гэта відавочная дыскрымінацыя па прафсаюзнай прыкмеце, якая нас абурыла, - адзначыў Міхаіл Кавалькоў. – На папярэднім слуханні прадстаўнікі адміністрацыі завода спрабавалі давесці суду, што з боку пазоўнікаў не было папярэдніх заяў у камісію па працоўных спрэчках. Падобна на тое, што яны хочуць дабіцца спынення справы на першых яе этапах. Заўтра пабачым, якія аргументы яны падрыхтавалі.

Пасяджэнне ў судзе Бабруйскага раёна 17 верасня пачнецца ў 14.00.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international