Перагляд справы Уладзіміра Лабковіча прызначаны на 18 верасня

2013 2013-09-16T15:25:54+0300 2013-09-16T15:30:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

18 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска аб 11-й гадзіне распачнецца перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча, які абскарджваў трохмільённы штраф за акцыю з нагоды другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага.   

Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы касацыйную скаргу праваабаронцы, пастанавіў адмяніць пастанову пра штраф ад 6 жніўня 2013 года, вынесеную суддзёй Савецкага раёна Дзмітрыем Паўлючэнкам, і накіраваць адміністратыўную справу на перагляд да новага суддзі.

Наконт  асобы суддзі, які будзе пераглядаць справу, Уладзімір Лабковіч інфармацыі не мае. Аднак ён не мае асаблівых спадзяванняў і на тое, што штраф будзе адменены.

Нагадаем, што 6 жніўня сябры Рады ПЦ “Вясна” Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка былі асуджаныя судом Савецкага раёна на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (“парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”) да штрафаў у памеры 30 базавых велічынь кожнаму. Праваабаронцы былі затрыманыя 5 жніўня ў цэнтры Мінска за раздачу інфармацыйных улётак з нагоды другой гадавіны ўтрымання за кратамі па палітычных матывах старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international