Баранавічы: забаронены пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей

2013 2013-09-14T11:40:54+0300 2013-09-14T11:41:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык. Дзяржаўны чыноўнік паведамляе, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету, бо ў адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 г. № 1497 “арганізатары масавага мерапрыемства незалежна ад колькасці прапанаваных удзельнікаў абавязаны заключыць дамовы”.

 – Мы гэта добра ведаем. Але заключыць дамовы з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй становіцца проста немагчыма. Таму ў сваёй заяве я паведаміў, што актывісты РЭПа самастойна забяспечаць грамадскі парадак падчас пікету, а потым прыбяруць тэрыторыю ад смецця і абавязкова аплацяць выдаткі па медычнаму абслугоўванню ўдзельнікаў пікета ў 10-ці дзённы тэрмін пасля правядзення масавага мерапрыемства. Але ў нас забараняюць правядзенне пікетаў ці мітынгаў як з дамовамі, так і без іх, – паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст дадаў, што сёння матэрыяльнае становішча сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, увесь час пагаршаецца, а заробкі не павялічваюцца. Цэны на тавары і паслугі сістэматычна растуць.

Таму Рыгор Грык мае намер падаваць новую заяву на пікет, каб нагадаць уладам, што трэба часцей звярнуць увагу на людзей.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international