Акцыя «маладафронтаўцаў” у Жлобіне

2007 2007-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінская філія незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт увечары 16 красавіка правяла інфармацыйную акцыю, прысьвечаную Зьмітру Дашкевічу і іншым палітычным вязьням Беларусі.

На цэнтральных вуліцах горада Жлобіна зьявіліся партрэты лідэра арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Як паведамляе прэс-служба Маладога фронту, партрэты былі замацаваныя на прыпынках грамадзкага транспарту, каля цэнтральнага рынку, а таксама мясцовага гісторыка-краязнаўчага музэя й цэнтральнай бібліятэкі.

Трэба таксама дадаць, што ў горадзе працягваецца распаўсюд друкаваных матэрыялаў, прысьвечаных Чарнобыльскаму шляху-2007. Маладафронтаўцы разьлепліваюць у Жлобіне сотні налепак да жалобнай масавай акцыі ў дзень чарнобыльскай трагедыі, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international