На канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абмеркавалі крымінальны пераслед кс.Лазара

2013 2013-09-13T11:47:23+0300 2013-09-13T11:47:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Як паведамляецца на сайце catholic.by 12 верасня Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб затрыманні кс. Уладзіслава Лазара.

Улады павеламілі, што кс. Уладзіслаў Лазар сапраўды затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у г. Мінску. Ён абвінавачваецца ў парушэнні п.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (КК РБ), крымінальная адказнасць вызначаецца п.6 арт.16 КК РБ. 8.3. Ксяндзу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.
На запыт касцёльнай іерархіі было атрымана запэўненне, што ў дачыненні да кс. Уладзіслава Лазара будуць захоўвацца ўсе яго правы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У бліжэйшы час Апостальскаму Нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці будзе дадзена магчымасць асабістай сустрэчы з кс. Уладзіславам Лазарам.
Дзяржаўныя ўлады гарантуюць, што касцёльная іерархія будзе рэгулярна інфармавана пра вынікі следства, якое працягваецца. Згодна з паведамленнем дзяржаўных уладаў гэты эпізод не паўплывае на клімат даверу Рэспублікі Беларусь да Апостальскага Пасаду і павагу да Каталіцкага Касцёла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international