У Салігорску людзі працягваюць выходзіць на плошчу

2007 2007-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16-га красавіка на цэнтральную плошчу Салігорску ізноўку выйшлі людзі з партрэтамі палітвязьняў і зьніклых беларусаў. Нягледзячы на рэпрэсіі і ціск з боку ўладаў, ня глядзячы на тое, што мінулыя дзьве акцыі ў Салігорску былі разагнаныя менскім спэцназам, на плошчу выйшлі блізу 50-ці чалавек, паведамляе Хартыя 97.

Гэтым разам менскі спэцназ на плошчы заўважаны ня быў, да і супрацоўнікаў міліцыі было значна менш чым звычайна. Акцыя традыцыйна доўжылася 15 хвілінаў і скончылася без эксцэсаў.

Адзін са сталых удзельнікаў акцыі пракамэнтаваў рэакцыю мінакоў на акцыю:

- Цікава, што Дні Салідарнасьці на цэнтральнай плошчы адбываюцца кожны месцяц ужо больш за год, да таго ж увесь горад стала засыпаецца ўлёткамі аб палітвязьнях і палітычным перасьледзе грамадзкіх актывістаў, але ж многія салігорцы ўсё роўна ня ведаюць чаго мы тут стаім. Але пераважная большасьць безумоўна ведае, чаму мы кожны месяц выходзім на плошчу і падтрымлівае нас.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international