Моладзь Партыі БНФ супраць скасаваньня льготаў

2007 2007-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладзёвае крыло Партыі БНФ заяўляе пра сваю гатоўнасьць адстойваць правы на льготы для сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва.

Прэс-група Партыі БНФ нагадвае, што ў бліжэйшы час Палата прадстаўнікоў плянуе разгледзіць пытаньне аб скасаваньні 50% зьніжкі на праезд для студэнтаў і школьнікаў у гарадзкім і грамадзкім транспарце. Адмена льготы на праезд прадугледжана таксама для дзяцей-інвалідаў. Таксама плянуецца адмяніць штогадовую грашовую кампэнсацыю выдаткаў на транспарт для дзяцей хворых на ныркавую недастатковасьць.

Моладзь Партыі БНФ лічыць такія дзеяньні беларускіх уладаў недапушчальнымі, бо ў цяжкіх эканамічных умовах такія захады перш за ўсё нанясуць моцны удар па сацыяльна неабароненых групах насельніцтва. "Больш за тое, прадстаўнікі ўлады неаднаразова дэкляравалі аб сацыяльнай арыентацыі эканомікі. Аднак, у выніку мы бачым, што гэта зноў падман", — заяўляе моладзь Партыі БНФ.

Маладзёвае крыло партыі абвяшчае пра сход грамадзкіх ініцыятываў, якія неабыякава ставяцца да гэтай сытуацыі. Сход адбудзецца 19 красавіка а 15-й гадзіне на Ўправе партыі БНФ, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international