У Гродна на 38 школаў не засталося ніводнай беларускай

2003 2003-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

/05.09.2003 08:07/ Юлія Дарашкевіч

“ У Гродне на 38 школаў не засталося ні адной беларускамоўнай. “Что не доделал русский штык – доделает русская школа”, - так пачынаў знішчаць Беларусь расійскі чыноўнік, генерал-губернатар Мураўёў-вешальнік, так дзейнічаюць цяпер і “нашы” чыноўнікі”. Улёткі з такім тэкстам расклеілі невядомыя актывісты ў першыя дні навучальнага году каля дзяржаўных установаў Гродна. На ўлётках змешчана выява двух шкаляроў, якія чытаюць шыльду “для белорусов мест нет!” на дзвярах сваёй школы.
Як паведамілі карэспандэнту ГроднаNews у аддзелах адукацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў, у Гродна цалкам беларускамоўных школаў няма ўжо некалькі гадоў.
Раней навучанне толькі на роднай мове вялося ў СШ№5, 26 і 32. Аднак пасля рэферэндума 1995 года, калі рускай мове быў наданы статус другой дзяржаўнай мовы, у беларускамоўных школах стаў праводзіцца набор дзяцей у класы з рускай мовай навучання.
У мінулым навучальным годзе ў Кастрычніцкім раёне Гродна беларускамоўныя класы захаваліся толькі ў школах №3, 5, 6, 26 і 34. Адукацыю на роднай мове там атрымлівалі 481 дзіця, пераважна старшакласнікі. Яшчэ 390 дашкалят наведвалі гурткі беларускай мовы і культуры ў садках раёна.
- Бацькі дзяцей праінфармаваны пра тое, што яны маюць права аддаць сваіх дзяцей у беларускія класы, - гаворыць спецыяліст аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна Ганна Калеснік, - аднак з кожным годам усё меньш бацькоў выказваюць жаданне вучыць дзяцей на роднай мове.
На думку спецыялістаў аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна, асноўнай прычынай нежадання бацькоў аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы з’яўляецца тое, што выпускнікі школаў не маюць магчымасці працягнуць навучанне па-беларуску – у нашай краіне не існуюць беларускамоўныя ВНУ і вучэльні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international