Сёньня дактары абацаюць паведаміць пра стан здароўя Зьміцера Дашкевіча

2007 2007-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 красавіка ад 13 -00 да 14-00 ля варот Мінскай калоніі №1, дзе размяшчаецца рэспубліканская турэмная лякарня, павінна быць агучана інфармацыя пра стан здароўя лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцера Дашкевіча. Пра гэта яшчэ 13 красавіка паведаміў галоўурач гэтай медычнай установы Аляксей Паўлічэнка.

Як паведамлялася раней, Зьміцера Дашкевіча 12 красавіка этапам накіравалі са шклоўскай калоніі, дзе ён адбывае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, у турэмны шпіталь ў горадзе Менску.

Прычынай стала тое, што Зьміцера непакоіць часты боль у сьпіне. Магчыма гэта зьвязана з пераводам яго на працу на мясцовы тартак, дзе ён вымушаны працаваць па 10 гадзін.

Яшчэ раней маці Дашкевіча Вольга выказвала занепакоенасьць станам здароўя сына, паколькі цяжкія працы юнаку забаранілі дактары.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтары гады за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, ён адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі. За час знаходжаньня ў турме на лідэра “Маладога фронту” наклалі чатыры дысцыплінарных пакараньні, што пазбавіла яго магчымасьці на датэрміновае вызваленьне праз амністыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international