Брэст: скарга на дзеянні мясцовых ўладаў накіравана ва ўрад

2013 2013-09-12T12:36:36+0300 2013-09-12T12:36:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-darogi-ramont-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў у Савет Міністраў скаргу на бяздзейнасць брэсцкіх уладаў, якія праігнаравалі калектыўны зварот з подпісамі больш чым 1100 чалавек.

Подпісы былі сабраныя ў рамках ініцыятывы пад назвай “Тысяча і адна ямка”, якая ставіла на мэце дамагчыся рамонту дарог і добраўпарадкавання тэрыторыі ў брэсцкім мікрараёне Паўднёвы. Як распавёў Ігар Маслоўскі, “наконт рамонту дарожнага пакрыцця на вуліцах Ракасоўскага і Жукава заўвагаў з боку тых, хто падпісаўся пад зваротам, няма: працы, хай і павольна, але працягваюцца”. Аднак у сваім лісце да ўладаў жыхары мікрараёна звярталі ўвагу на тое, што на частцы дарогі, якая злучае згаданыя вуліцы, адсутнічае тратуар, і гэта робіць вельмі нябеспечным пешаходны рух, калі людзі фактычна вымушаны перасоўваюцца па праезжай частцы, дзе заўсёды шмат аўтамабіляў. Асабліва непакоіць жыхароў той факт, што побач з ажыўленай шашой знаходзіцца гімназія, і гэты ўчастак дарогі з'яўляецца фактарам падвышанай рызыкі для жыцця і здароўя яе навучэнцаў.

З атрымананага з Брэсцкага гарвыканкаму адказу вынікае, што рабіць тратуар у гэтым месцы “немэтазгодна”. Такой самай думкі прытрымліваюцца і ў аблвыканкаме, куды аўтары звароту накіравалі скаргу на дзеянні гарадскіх уладаў. Па словах Маслоўскага, такі падыход да справы вельмі здзіўляе: “На працягу аднаго кіламетра на гэтым шляху тратуары ўжо выкладзены з двух бакоў і застаўся невялічкі ўчастак – каля 200 метраў, дзе тратуараў няма ўвогуле. Цяжка зразумець логіку, і здаровы сэнс, а тым больш прафесійны падыход да праектавання і будаўніцтва транспартнай інфраструктуры ў горадзе”.

Не дачакаўшыся станоўчага адказу на свае прапановы, ініцыятары звароту накіравалі скаргу ў Савет Міністраў, дзе спасылаюцца на парушэнне брэсцкімі ўладамі артыкулу 9 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”, які тычыцца поўнага, аб'ектыўнага і ўсебаковага разгляду звароту. У скарзе ўтрымліваецца просьба, каб урад выдаў прадпісанне аб захадах па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія перашкаджаюць абсталяваць участак дарогі паміж вуліцамі Ракасоўскага і Жукава тратуарам для бяспечнага руху пешаходаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international