На 12 сутак асуджаны актывіст «Маладога Фронту» Сяржук Гумінскі

2007 2007-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевага актывіста Сяржука Гумінскага судзілі 17 красавіка ў аршанскім гарадскім судзе, незважаючы на выходны дзень. Судзьдзя Сяргей Бондараў прызнаў Гумінскага вінаватым у дробным хуліганстве. Паводле судовае пастановы, моладзевы актывіст мусіць 12 сутак правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе Хартыя 97.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі “Малады фронт” 16 красавіка ўвечары. Афіцыйная прычына затрыманьня – нецьвярозы стан і брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы. Аднак мэдычная экспэртыза не пацьвердзіла, што Сяржук Гумінскі ўжываў алькаголь. А ў якасьці сьведак антыграмадзкіх паводзінаў моладзевага актывіста на судзе выступілі толькі міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне.

Паплечнікі Гумінскага лічаць ягонае затрыманьне прэвэнтыўнай мерай — каб хлопец ня ўдзельнічаў у агульнагарадзкой акцыі, прысьвечанай Чарнобыльскай трагедыі. Заяўку на правядзеньне агульнагарадзкой імпрэзы ў суботу, 28-га красавіка, мясцовыя актывісты ўжо падалі ў выканкам. Сяржук Гумінскі мае вызваліцца толькі 29-га красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international