Беларусы падпісваюць петыцыю да Аляксандра Лукашэнкі

2013 2013-09-11T16:41:14+0300 2013-09-11T18:26:10+0300 be

На сайце change.org з'явілася новая петыцыя з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі. Падпісанты патрабуюць адмяніць даручэнне пра пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу. Расказвае адзін з ініцыятараў петыцыі Аляксей Шэін.

- Мэта гэтай петыцыі – звярнуць увагу людзей на ініцыятыву, агучаную Лукашэнкам, таму што гэтая ініцыятыва абсалютна непрадуманая і яна тычыцца вялікай колькасці людзей.

Аляксандр Лукашэнка выступіў з ініцыятывай збору выязной пошліны ў памеры 100 даляраў ЗША з кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які выязджае з тэрыторыі краіны. Паводле ягоных слоў, «выязджаеш за межы краіны, усё роўна навошта, заплаці выязную пошліну, заплаці грошы за выезд. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу».

Улічваючы ўзровень заробкаў у Беларусі, асабліва ў раённых гарадах і вёсках, сума дадзенай пошліны разам з коштам шэнгенскай візы робяць практычна недаступным выезд большай часткі грамадзянаў Беларусі за мяжу. Таму дадзеная ідэя, асабліва, калі яна ўжо існуе ў выглядзе канкрэтнага даручэння, ўшчамляе права на свабоду перамяшчэння - заяўляюць аўтары петыцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international