Беларускія школьнікі не маюць уяўлення пра свае правы

2013 2013-09-11T12:48:30+0300 2013-09-11T12:48:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bihar-kuzminicz.jpg
Юрыст Ігар Кузьмініч

Юрыст Ігар Кузьмініч

Беларускія школьнікі не маюць цэласнай карціны сваіх прававых паводзінаў. Да такой высновы можна прыйсці, праглядаючы праграму адукацыі ў гэтай сферы.

Колькасць гадзінаў прадмета “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” зусім недастатковая для сацыялізацыі школьнікаў, мяркуе юрыст з Гародні Ігар Кузьмініч:

- Мне здаецца, тут комплекс праблемаў. Па першае, хто складае гэтую праграму і самі дапаможнікі. Ну, калі там няма юрыстаў, то зразумела, што недасведчанаму ў гэтым пытанні чалавеку цяжка выкласці і растлумачыць, што такое права. Таму нават у «Правах чалавека» больш філасофскія падыходы, агульнае і размытае бачанне. Чалавек з гэтых заняткаў па правах чалавека, у прыватнасці, якія ёсць па гэтым прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», не можа вынесці нічога.

Навучальныя метадычныя дапаможнікі, якія цягам некалькіх гадоў апрабоўваліся сярод педагогаў і навучэнцаў, цяпер выдадзены ў праўленым варыянце і маюць электронную версію для спампоўвання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international