У Магілёве суддзю затрымалі за хабары і сэкс на працоўным месцы

2013 2013-09-11T12:36:51+0300 2013-09-11T12:36:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg

Намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магамед Умараў не ведаў, што ў яго працоўным кабінеце ўстаноўлена відэаназіранне.

Цяпер некаторыя дэталі справы зліла ў СМІ крыніца, блізкая да матэрыялаў расследавання.

Усяго сэксуальных кантактаў спецслужбістамі было зафіксавана тры. Сярод неабыякавых да шчодрага на ласку аджарца была і адна супрацоўніца суда. Яна таксама трапіла ў аб’ектыў відэакамеры.

Пасля таго, як сталі вядомы пікантныя падрабязнасці працоўных будняў суддзі, усіх супрацоўніц суда прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі — у якіх адносінах яны знаходзіліся з арыштаваным Умаравым.

Паведамляецца, што відэаназіранне зафіксавала тры эпізоды, адносна якіх ёсць падазрэнне, што гэта было атрыманне ўзгаданым суддзёй хабару. Падчас апошняга ён і быў затрыманы ў сваім кабінеце. Грошы ў памеры 2700 даляраў ЗША тады прынёс адвакат Анатоль Гоманаў.

Затрыманне для суддзі стала поўнай нечаканасцю. Супрацоўнікаў спецслужбы, якія праводзілі затрыманне, ён абклаў шматпавярховым матам. У адплату за гэта супрацоўнікі КДБ вывялі яго ўжо крыху «памятага» у кайданках праз цэнтральны ўваход, каб гэта бачылі ўсе калегі. Пасярэдніка, які, як падазраюць следчыя, даваў хабар, пашкадавалі — вывелі праз чорны ход.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international