Суд Крычаўскага раёна спагнаў з журналістаў “Вольнага горада” грошы за судовыя выдаткі

2013 2013-09-10T18:26:47+0300 2013-09-10T18:26:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 верасня адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім быў разгледжаны чарговы пазоў з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” да журналістаў незалежнай газеты “Вольны горад”.

 У сваім пазове начальнік КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” А. В. Фралоў прасіў суд Крычаўскага раёна спагнаць з выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава, яе рэдактара Сяргея Няроўнага і журналіста выдання Мікалая Гердзія на карысць ПМК грашовыя сродкі ў суме 900 тысяч рублёў у кошт пакрыцця выплачанай прадпрыемствам дзяржпошліны і аплаты паслуг адваката.

Падставай для пазова паслужыла тое, што 17 чэрвеня суд Крычаўскага раёна вынес рашэнне па іску “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. Суд  прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету апублікаваць абвяржэнне.

Суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава задаволіла пазоў КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” і пастанавіла спагнаць з журналістаў “Вольнага горада” грошы ў памеры 945 000 рублёў на карысць ПМК на пакрыццё судовых выдаткаў і аплату паслуг адваката.

Судовае паседжання працягвалась каля 40 хвілін.

“На судовым паседжанні ад Чэрыкаўскай ПМК-240 прысутнічала юрыст гэтага прадпрыемства, а з боку газеты яе выдавец Уладзімір Кудраўцаў, журналіст Мікалай Гердзій і я, - распавядае рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны. – Мы адзначылі,што пазоў не прызнаём, аднак выканаем любое рашэнне суда.  Суддзя Антаніна Качанава разгледзела пазоў даволі хутка і пастанавіла спагнаць з нас 945 000 рублёў на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280”.

Па словах Сяргея Няроўнага, журналісты “Вольнага горада” збіраюцца атрымаць на рукі пісьмовую пастанову суда і пасля гэтага будуць планаваць свае далейшыя дзеянні.

Нагадаем, што 18 верасня суд Крычаўскага раёна працягне разгляд чарговага пазова КУП “Чэрыкаўскага ПМК-280” да газеты “Вольны горад”.

Адміністрацыя КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” у гэтым пазове зноў вінаваціць газету ў дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі ПМК-280.

Падставай для пазова на гэты раз паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай, які быў змешчаны ў нумары газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня.

Раглядае справу па пазову Чэрыкаўскага ПМК да газеты “Вольны горад” суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава.

Суддзя суда Крычаўскага раёна Аляксандр Курылін, які разглядаў справу па папярэдняму пазову Чэрыкаўскай ПМК да газеты “Вольны горад”, пайшоў на падвышэнне. Ён прызначаны старшынёй суда Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international