Аляксандр Валчанін прапанаваў МЗС абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі

2013 2013-09-10T12:03:49+0300 2013-09-10T12:03:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Дэпутат Жодзінскага гарадскога Савета двух скліканняў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы “Усходняга партнёрства” Аляксандр Валчанін прапанаваў намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алене Купчынай абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.

Алена Купчына знаходзіцца з рабочым візітам у Лондане, дзе абмяркоўваецца тэматыка ўзаемаадносінаў з Еўразвязам і пытанні двухбаковых беларуска-брытанскіх адносін, адзначае Аляксандр Валчанін.

- Алена Мікалаеўна зараз вядзе перамовы з Захадам. І гэта ні для каго не сакрэт. А я хачу прапанаваць дыялог унутры рэспублікі. Час ужо прыйшоў. Ужо 20 гадоў прайшло, а мы не бачым нават бачнасці нейкіх перамоваў.

Аляксандр Валчанін у звароце да Купчынай падкрэслівае, што пытанні, якія абмяркоўваюцца ў Лондане, вельмі важныя, але хацелася б таксама абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю і ў Беларусі. "Адказ за Вамі, паважаная намесніца міністра замежных спраў Беларусі", - заявіў Валчанін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international