Чытачы бароняць “Газету Слонімскую”

2013 2013-09-10T09:35:34+0300 2013-09-10T09:36:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masiuk_ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

9 верасня сябра Слонімскай суполкі БХД Алесь Масюк падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня ў гарадскім парку пікету.

Па словах Алеся Масюка, пікет будзе прысвечаны абароне “Газеты Слонімскай”, а таксама за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на незалежнае выданне ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і набываць яго ў кіёсках "Белсаюздруку".

Каторы год жыхары Слоніма спрабуюць адстаяць сваё права свабодна афармляць на пошце падпіску на "Газету Слонімскую" і свабодна яе набываць ў кіёсках "Белсаюздруку".Толькі за бягучы год у розныя інстанцыі двойчы дасылаліся звароты, пад якімі свае подпісы паставілі каля 500 чалавек, з просьбай уключыць газету ў падпісны каталог РУП «Белпошта» і даць магчымасць свабодна прадаваць яе праз шапікі “Белсаюздруку”. Аднак чыноўнікі просьбу слонімцаў пастаянна ігнаруюць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international