У Баранавічах міліцэйскія кадры збягаюць

2013 2013-09-09T17:30:44+0300 2013-09-09T17:30:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеля забеспячэння грамадскага парадаку ў Баранавічах з 1 кастрычніка патруляваць гарадскія вуліцы пачне рота патрульна-паставой службы ўнутраных войскаў.

У горадзе цяпер востра адчуваецца недахоп патрульна-паставых міліцыянераў. У цяперашні час у склад патрульна-паставой службы міліцыі ўваходзяць 70 супрацоўнікаў, а для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ 12. 

 – Цяпер з Баранавічаў не толькі рабочыя і спецыялісты ўцякаюць у Расію за больш доўгім рублём, але і супрацоўнікі праваахоўных органаў. У нас вельмі шмат чыноўнікаў-бюракратаў у пагонах, якія пільна сочаць за прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Але відавочна, што цяпер дакладна не хапае тых супрацоўнікаў міліцыі, хто канкрэтна змагаецца са злачынствам і забяспечвае парадак на вуліцах горада, – паведаміў супрацоўнік міліцыі, які пажадаў застацца невядомым.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international