Бабруйск: Бузінаеву вярнулі асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”

2013 2013-09-09T15:03:45+0300 2013-09-09T15:03:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu-viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў, старшыня бабруйскай суполкі АГП, расказаў, што міліцыянты вярнулі яму ўсе асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”. Нагадаем, 14 жніўня актывіст разам з Анатолем Лябедзькам раздаваў яе каля прахадной ААТ “Белшына”, але іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 

- Пасля затрымання мяне выклікалі нібыта на складанне пратакола, маёр Рудзько патрабаваў, каб я прыйшоў да яго ў наступны раз з раздрукаваным партыйным Статутам, з пячаткай. А тут раптам выклікаюць, я прыходжу, і мне вяртаюць усе канфіскаваныя асобнікі “Голаса розуму”, - кажа Віктар Бузінаеў. – Таксама мне паведамілі, што адміністратыўная справа ў дачыненні да мяне спыненая.

Актывіст кажа, што маёр Сяргей Рудзько не здолеў яму патлумачыць, чаму адміністратыўную справу спынілі.

- Ён мітусіўся і казаў, што ўсё роўна канфіскуе ў мяне газеты, калі я надумаю іх раздаваць. Я адказаў, што буду распаўсюджваць “Голас розуму”, адразу пасля выхаду з аддзялення міліцыі, так і зрабіў. У афіцыйнай паперы, якая прыйшла мне па пошце, гаворыцца, што падчас праверкі парушэнняў не знойдзена, таму міліцыянты мусяць спыніць справу і вярнуць бюлютэні.

Віктар Бузінаеў адзначае, што падчас затрымання маёр Рудзько налічыў у актывістаў 305 асобнікаў партыйнай газеты. Але вырашальным фактарам стала тое, што ў іх агульную колькасць уваходзілі як старыя, так і новыя нумары.

Анатоль Лябедзька таксама атрымаў пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным парушэнні. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international