Бабруйскія ідэолагі забаранілі «апазіцыйныя» фота

2013 2013-09-09T14:56:34+0300 2013-09-09T14:56:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-sushka-afish.jpg

8 верасня 2013 года ў гарадскім парку культуры і адпачынку Бабруйска прайшла «Сушка» – выстава фотааматараў і фатографаў-прафесіяналаў.

Любы ўдзельнік выставы з дапамогай прышчэпак для бялізны мог прымацаваць свае працы на спецыяльныя вяроўкі, працягнутыя паміж дрэвамі.

У абмен на свае фатаграфіі можна было забраць тыя здымкі, што найбольш спадабаліся.

Падзея выклікала цікавасць у бабруйчан і мясцовых СМІ. Арганізатары і ўдзельнікі засталіся задаволеныя тым, як усё прайшло.

Але напярэдадні выставы стала вядома, што мясцовыя ідэолагі паставілі яе арганізатарам умову: ніякіх фотаздымкаў апазіцыйнага характару. Гэтак жа, як парнаграфічных, а таксама тых, што прапагандуюць фашызм, нацызм, расізм, міжнацыянальную варожасць, гвалт.

«Пад «апазіцыйнымі» мясцовыя ўлады традыцыйна маюць на ўвазе ўсе фотаздымкі, публікацыі, якія, на іх думку, не ўпісваюцца ў афіцыйную ідэалагічную дактрыну, – кажа галоўны рэдактар ​​«Бабруйского курьера» Анатоль Санаценка. – Таму «апазіцыйным» можа быць названа, напрыклад, фота бамжа, дрэнных дарог або, скажам, шыкоўнай машыны мясцовага «мэра».

«Сушка» – гэта міжнародны выставачны праект абмену фатаграфіямі, які аб'ядноўвае больш за 90 гарадоў і 40 000 удзельнікаў у розных краінах.

Упершыню “Сушка” адбылася 25 мая 2011 г. у Санкт-Пецярбургу ў двары газеты «Известия». Аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Маскве, Уладзівастоку, Растова-на-Доне, Казані, Мінску, Кіеве, Лондане і ў больш чым 70 іншых гарадах і краінах.

Наколькі вядома службе маніторынгу БАЖ, абмежаванні цэнзурнага плану, звязаныя з «апазіцыйнай» тэматыкай фота, былі толькі ў Бабруйску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international