Баранавіцкая міліцыя груба парушыла закон аб СМІ

2013 2013-09-09T14:28:12+0300 2013-09-09T14:28:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg

Баранавіцкі ГАУС адмовіўся падаць мясцовай газеце “Intex-press” статыстыку па правапарушэннях, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, фактах самагонаварэння, нелегальнага продажу спіртнога і інш.

Карэспандэнтка газеты “Intex-press” Таццяна Некрашэвіч рыхтавала артыкул пра абмежаванне гандлю алкаголем у начны час, якое ініцыявалі органы ўнутраных спраў.

Спачатку журналістка звярнулася па дадзеныя ў групу інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС. Там інспектар Вольга Сакута абяцала падрыхтаваць інфармацыю, аднак на працягу тыдня давала карэспандэнту адзін адказ: “Завіс камп’ютар. Не можам выбраць дадзеныя”.

2 верасня адказ стаў больш выразным. Вольга Сакута заявіла, што газеце “Intex-press” кіраўніцтва ГАУС забараніла даваць інфармацыю.

У той жа дзень журналістка па тэлефоне дамовілася пра гутарку па гэтай жа тэме з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС Эдуардам Суднікам. 3 верасня ў прызначаны час яна прыехала на сустрэчу, але пачула, што інфармацыі Суднік не дасць, бо яму “забаронена прадастаўляць інфармацыю дадзенаму выданню”.

На пытанне, хто забараніў, Эдуард Суднік адказаў, што кіраўніцтва ГАУС, а кіраўніцтву прыйшло распараджэнне з Баранавіцкага гарвыканкама.

На заклікі выконваць закон “Аб сродках масавай інфармацыі” чалавек у пагонах сказаў, што нічога не можа зрабіць.

«Я не атрымала важнай інфармацыі для падрыхтоўкі артыкула. Але больш за ўсё мяне ўразіла, што супрацоўнікі міліцыі адмовіліся даць інфармацыю, якая тычыцца важнай часткі іх працы – прафілактыкі правапарушэнняў. І яшчэ не зразумела, для чаго ўтрымліваюць такую групу інфармацыі і грамадскіх сувязяў, якая не працуе са СМІ», – гаворыць Таццяна Некрашэвіч.

Нагадаем, што Міністэрства ўнутраных спраў займае 4 месца ў Рэйтынгу закрытасці інфармацыі для журналістаў па дадзеных даследвання ГА “БАЖ”, а Баранавіцкі гарвыканкам – 11 месца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international