У Віцебску хочуць правесці пікет супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз

2013 2013-09-09T12:30:18+0300 2013-09-09T12:30:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Заяўку на правядзенне пікету ў парку Мазурына падаз у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай пратыі БНФ Ян Дзяржаўцаў. Ён хоча правесці акцыю 14 верасня.

Мэта пікету, як напісана ў заяўцы актывіста, - "інфармаванне грамадскасці пра небяспеку для незалежнасці Беларусі дазволу ўладамі размяшчэння вайсковых баз імперскай Расіі ў нашай краіне".

Гэта ўжо другая спроба правесці пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз: у ліпені гэтага году ён ужо звяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну з падобнай заяўкай. Тады ён планаваў прымеркаваць пікет да сімвалічнай даты – да 27 ліпеня, дня прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Але прапанаваную ім акцыі забаранілі – як і астатнія акцыі, якія збіраліся правесці віцебскія апазіцыянеры, каб адзначыць гэты дзень. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international