Віцебскага сябра партыі "Справядлівы свет" аштрафавалі за ўлёткі

2013 2013-09-09T11:33:53+0300 2013-09-09T11:33:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За  распаўсюд улётак пра "Народны рэферэндум" у Віцебску сябра партыі "Справядлівы свет" Андрэя Андрэева аштрафавалі на два мільёны рублёў. Суд Кастрычніцкага раёну прызнаў яго парушальнікам заканадаўства аб СМІ.

Суддзя Алена Протас аштрафавала пенсіянера Андрэя Андрэева паводле пратакола, складзенага супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС. У той дзень яго затрымалі падчас распаўсюду ўлётак у шматкватэрным доме. Ён мяркуе, што ў міліцыю мог патэлефанаваць нехта з мясцовых жыхароў.

Андрэй Андрэеў прызнаў факты, выкладзеныя ў пратаколе, сапраўднымі. Але зазначыў, што вінаватым сябе не лічыць. Судовае рашэнне, вынесенае на падставе артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) ён лічыць несправядлівым і збіраецца яго абскарджваць.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international