У Гомелі вынесьлі папярэджаньне рэлігійнаму дзеячу

2007 2007-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласная пракуратура інкрымінуе Сяргею Несьцяровічу парушэньне закону аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях.

11 красавіка Несьцяровіча выклікалі ў пракуратуру, дзе паведамілі, што ён парушае закон тым, што сыстэматычна ладзіць сходы незарэгістраванай рэлігійнай суполкі ў сваёй кватэры, а таксама зборы грашовых сродкаў.

Пракуратура называе гэтую суполку брацтвам у гонар Перамяненьня Гасподня, паведамляе Радыё Рацыя.

Паводле Несьцяровіча, плынь з такой назвай зьявілася некалькі год таму ў Расеі. Брацтва, заснаванае айцом Георгіем Качатковым, аб’ядноўвае некаторых вернікаў праваслаўнай царквы.

Пракурорскі работнік Елісееў не пазнаёміў Сяргея Несьцяровіча з матэрыяламі справы, бо ў яго было ўжо гатовае афіцыйнае папярэджаньне.

Пры паўторным парушэньні Несьцяровіча могуць прыцягнуць да аміністратыўнай ці крымінальнай адказнасьці.

Нагадаем, што менавіта Елісееў выносіў папярэджаньні журналістам Юліі Сальнікавай і Анатолю Гатоўчыцу за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international