Штраф за ўтрыманне свінней у пяцікіламетровай зоне абскарджаны ў судзе

2013 2013-09-06T15:51:53+0300 2013-09-06T15:59:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svinni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Святлана Ліпецкая абскардзіла ў судзе Магілёўскага раёна пастанову адміністрацыйнай камісіі Магілёўскага райвыканкаму ад 30 жніўня 2013 года, паводле якой жанчыну аштрафавалі на 1,5 мільёны рублёў.

Прычынай штрафу стала парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў гадоўлі свінней, якія зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання 6 траўня 2013 года №15 і выявіліся ва ўтрыманні ва ўласным падворку вялікай колькасці свінней у радыусе пяці кіламетраў ад свінакомплекса СВК “Палыкавічы”.

Жанчына праз суд хоча дабіцца адмены пастановы адміністрацыйнай камісіі Магілёўскага райвыканкама з-за адсутнасці складу правапарушэння, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне на адрас гэтай камісіі за дапушчаныя парушэнні.

“Я не з’яўляюся ні індывідуальным прадпрымальнікам, ні юрыдычнай асобай. Я разводжу свінней выключна для сябе, таму на мяне не распаўсюджваецца Ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання свінней, якія зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У п.2 гэтых правіл прадугледжана, што “Правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да ўмоў вырошчвання свінней і з’яўляюцца абавязковымі для адпавядання ім юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў”, - адзначае Святлана Ліпецкая ў сваёй заяве.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што дагэтуль у ветэрынарна-санітарныя правілы гадоўлі свінней з 6 траўня 2013 года не ўнесена ніякіх зменаў і дапаўненняў.

“Калі ў гэтых правілах нічога не сказана пра прыватныя падворкі, дзе людзі разводзяць свінней для ўласнага спажывання, то адміністрацыйны штраф быў прызначаны незаконна. Акрамя таго, у гэтых правілах прадугледжана 10-кіламетровая санітарная зона. У п.52 гэтых правілаў гаворыцца, што ў радыусе 10 кіламетраў ад комплексаў усё пагалоўе свінней падлягае ветэрынарнаму абследванню і прафілактычнай апрацоўцы супраць заразных захворванняў у адпаведнасці з планам супрацьэпізааптычных мерапрыемстваў і з улікам эпізааптычнай абстаноўкі”, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабаронца адзначае, што ў гэтых правілах нічога не сказана пра пяцікіламетровую зону і адкуль яна ўзялася - невядома. У адпаведнасці з гэтымі правіламі жанчына нічога не парушала. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international