Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабаронцаў заняцца справай Аліхвера

2013 2013-09-06T13:05:45+0300 2013-09-06T13:05:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikalai-alikhver-byly-sledczy-dfr-kdk.jpg
Мікалай Аліхвер, былы следчы ДФР КДК

Мікалай Аліхвер, былы следчы ДФР КДК

Палітзняволены прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабарончыя арганізацыі ініцыяваць працэс супраць следчага па сваёй першай справе Мікалая Аліхвера. Аліхвер зараз жыве ў ЗША.

Пра гэта Аўтуховіч напісаў з гарадзенскай турмы кіраўніку арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алегу Волчаку.

Аўтуховіч настойвае, што першая справа, з якой 10 гадоў назад і пачаўся яго пераслед, была груба сфабрыкавана.

Алег Волчак:

- Ён да гэтай справы зноў вяртаецца, таму што з-за яе ён і другі тэрмін сядзіць. Ён тады па першай справе выкрыў чыноўнікаў, прадставіў доказы. Яго хвалюе, як такія людзі зараз знаходзяцца ў Амерыцы, як Аліхвер, якія фальсіфікавалі доказы. Ён звяртаецца, каб праваабарончыя міжнародныя арганізацыі гэтае пытанне ўзнялі: на якім аснаванні Аліхвер там знаходзіцца і падалі ў суд на яго.

Як піша Мікалай Аўтуховіч, праваабаронцы маглі б прадстаўляць яго інтарэсы ў судзе ЗША. Ён лічыць, што дзеянні Аліхвера можна кваліфікаваць як выкарыстанне службовага становішча для палітычна матываванага пераследу грамадзянаў у Беларусі. Па словах Аўтуховіча, маюцца ўсе доказы, якія сведчаць аб фабрыкацыі справы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international