Размеркаванне зямлі пад забудову аддаюць пад кантроль КДБ

2013 2013-09-06T12:59:57+0300 2013-09-06T12:59:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg

Урад Беларусі ўнёс змяненні ў парадак прадастаўлення зямлі інвестарам і заключэння з імі адпаведных дамоваў. Цяпер за размеркаваннем зямлі будзе прыглядаць КДБ.

Пастановай Савета міністраў № 774 унесены змяненні ў палажэнне «Аб парадку заключэння, змянення, спынення інвестыцыйных дамоваў з Рэспублікай Беларусь», якое было прынята ў 2011 годзе.

Так, раней любы дзяржаўны орган абавязаны быў разгледзець заяву інвестара аб заключэнні інвестыцыйнац дамовы і прыняць рашэнне на працягу 30 дзён. Цяпер гэты тэрмін будзе дзейнічаць, толькі калі інвестар не прэтэндуе на 
прадастаўленне яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных у інвестыцыйным праекце. Калі ж зямельны ўчастак неабходны, тэрмін разгляду заявы інвестара павялічваецца да 60 дзён, але не раней за 30 дзён.

Раней, калі на пэўны ўчастак зямлі прэтэндавала некалькі інвестараў, дзяржаўны орган, а, дакладней, яго кіраўнік па сваім меркаванні вызначаў, каму даць зямлю і з кім заключыць адпаведную інвестыцыйную дамову.

Згодна з новымі правіламі, калі на адзін зямельны ўчастак прэтэндуе два і больш інвестараў, звязаных з рэалізацыяй адпаведных інвестыцыйных праектаў, рашэнне аб тым, каму даць участак і з кім заключыць дагавор будзе прымацца па выніках конкурсу, які будзе прызначаць дзяржорган.

Прадмет конкурсу, умовы і парадак яго правядзення вызначаюцца дзяржаўным органам, выканаўчым камітэтам. Аднак пры гэтым ім указана як абавязак стварэнне спецыяльных камісій, у якія могуць уваходзіць прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў, дэпутаты адпаведных мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, аб’яднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў).

Але самае галоўнае — на працягу аднаго дня пасля прыняцця рашэння аб правядзення конкурсу паміж інвестарамі дзяржаўны орган абавязаны будзе паведаміць пра гэта Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

Новы парадак прадастаўлення зямлі інвестарам уступіў у сілу з 1 верасня 2013 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international